ЦАРКВА ПАКРОВА
ПРАСВЯТОЙ БАГАРОДЗІЦЫ
Ў ОРЛІ
ЦАРКВА ПАКРОВА
ПРАСВЯТОЙ БАГАРОДЗІЦЫ
Ў ОРЛІ
ЧАС ПАБУДОВЫ:
1866 год
АРХІТЭКТАРЫ:
невядома
АРХІТЭКТУРНЫ СТЫЛЬ:
эклектыка (рэтраспектыўна-рускі стыль)
ЦІКАВЫЯ ФАКТЫ:
У 1747 годзе ў Орлі была заснавана уніяцкая парафія. Па фундацыі князя Гераніма Радзівіла тут была пабудавана драўляная царква з двума вежамі і купалам (верагодна стылёва належала да драўлянага барока).
З 1753 года пры царкве дзейнічала школа для дзяцей святароў Лідскага дэканата.
У канцы ХVIII стагоддзя храм быў перабудаваны: вежы зніклі, застаўся толькі купал.
Мураваная царква была пабудавана коштам дзяржаўнага скарбу ў 1866 годзе (каштавала 5671 рубель 45 капеек).
Маюцца звесткі, што яшчэ ў канцы ХІХ стагоддзя на званіцы царквы знаходзіўся звон з надпісамі па-нямецку і пазначанай датай - 1665 год (верагодна, гэта быў звон з існаваўшага раней у Орлі кальвініскага збору).
У 1924 годзе святара мясцовай царквы Васіля Харлапа польскія ўлады арыштвалі па падазрэнні ў прыналежнасці да "бандыцка-дыверсійнай беларускай арганізацыі".
У 1962 годзе храм быў зачынены і перададзены на гаспадарчыя патрэбы мясцоваму калгасу.
У 1990 годзе святыню перадалі вернікам.
ГЕАГРАФІЧНЫЯ КААРДЫНАТЫ:
СПАСЫЛКІ Ў СЕЦІВЕ:
старонка на рэсурсе Radzima.org
старонка на партале Глобус Беларусі