ЦАРКВА ВЯЛІКАМУЧАНІЦЫ
ПАРАСКЕВЫ ПЯТНІЦЫ
Ў БЕРШТАХ
ЦАРКВА ВЯЛІКАМУЧАНІЦЫ
ПАРАСКЕВЫ ПЯТНІЦЫ
Ў БЕРШТАХ
ЧАС ПАБУДОВЫ:
1816 год
АРХІТЭКТАРЫ:
невядома
АРХІТЭКТУРНЫ СТЫЛЬ:
традыцыйная беларуская драўляная архітэктура
ЦІКАВЫЯ ФАКТЫ:
Царква першапачаткова будавалася як уніяцкі храм. Пасля скасавання уніі была пераасвечана як праваслаўная.
У 1867 годзе з матэр'ялу старой царквы быў выбудаваны храм на каменным падмурку. У 1876 годзе да бажніцы быў прыбудаваны новы драўляны прытвор.
У царкве знаходзіцца абраз «Святы Аляксандр Неўскі», набыты за кошт ахвяраванняў мясцовых вернікаў у 1866 годзе ў гонар выратавання імператара Аляксандра ІІ пад час замаху Дзмітрыя Каракозава.
29 снежня 1961 года храм быў адабраны ў вернікаў і зачынены. Выкарыстоўваўся ў якасці складу ажно да часу вяртання вернікам у 1990 годзе.
У пачатку ХХІ стагоддзя царква перажыла чарговую перабудову: бляшаны дах быў заменены на «металачарапіцу», устаўлены пластыкавыя вокны, а сам будынак абшыты драўлянай «вагонкай».
02.08.2016 пастановай Савету Міністраў храму нададзены статус гісторыка-культурнай каштоўнасці трэцяй катэгорыі.
ГЕАГРАФІЧНЫЯ КААРДЫНАТЫ:
СПАСЫЛКІ Ў СЕЦІВЕ:
старонка на рэсурсе Radzima.org
старонка на партале Глобус Беларусі
старонка на сайце Планета Беларусь