СКУЛЬПТУРА ХЛОПЧЫКА З КНІЖКАЙ
Ў ВЯЛІКІМ МАЖЭЙКАВА
СКУЛЬПТУРА ХЛОПЧЫКА З КНІЖКАЙ
Ў ВЯЛІКІМ МАЖЭЙКАВА
НАЗВА:
скульптура хлопчыка з кнігай
ЛАКАЛІЗАЦЫЯ:
Шчучынскі раён, Мажэйкаўскі сельсавет, аграгарадок Вялікае Мажэйкава, каля будынку былой школы.
АПІСАННЕ І ЦІКАВЫЯ ФАКТЫ:
Скульптура ўяўляе сабой узнесеную на невысокі пастамент фігуру кучаравага хлопчыка, які сядзіць на крэсле, падпёршы галаву правай рукой, а левай рукой прыціскае да грудзей кнігу. Выканана метадам адліўкі з жалезабетону па тыповай форме.
Агульная кампазіцыя характэрная для савецкай паркавай скульптуры і адсылае да пашыранага яшчэ ў эпоху антычнасці вобраза хлопчыка-купідона, пазней замешчанага ў хрысціянскім свеце вобразамі дзіцяткі-Езуса і анёлкаў. У савецкай традыцыі адбылося атаясамленне падобных скульптур з юным Валодзяй Ульянавым, вобраз якога набыў прыкметы рэлігійнага культу, шырока распаўсюджваючыся на атрыбутыцы (акцябрацкія зорачкі, флагі), у літаратуры і мастацтве.
Скульптура была ўсталявана, верагодна, у 70-я гады ХХ стагоддзя.
У 2024 годзе аддзел адукацыі Шчучынскага райвыканкама выставіў скульптуру на продаж.