МАЛАЯ СІНАГОГА
Ў АСТРЫНЕ
МАЛАЯ СІНАГОГА
Ў АСТРЫНЕ
ЧАС ПАБУДОВЫ:
1898-1916 гады
АРХІТЭКТАРЫ:
губернскі архітэктар Аляксей Полазаў
АРХІТЭКТУРНЫ СТЫЛЬ:
мадэрн
ЦІКАВЫЯ ФАКТЫ:
Будынак малой сінагогі (бейт-мідраш) быў ўзведзены адначасова з вялікай сінагогай. Малую сінагогу яшчэ называлі "цёплай", таму што ў ёй, у адрозненні ад вялікай ("халоднай") сінагогі, меліся печы, якія дазвалялі ацяпляць будынак зімой. Як і ў выпадку з вялікай сінагогай, канчатковы выгляд галоўнага фасаду значна адрозніваецца ад першапачатковага праекту.
У пасляваенны час у будынку размяшчаліся школьныя майстэрні, потым - інтэрнат для педагогаў.
У пачатку ХХІ стагоддзя будынак перастаў выкарыстоўвацца і быў закансерваваны.
Пад час міжнароднай экспедыцыі супрацоўнікі музеяў яўрэйскай культуры з Мінску і Варшавы наведвалі сінагогі ў Астрыне. Адна з удзельніц выпадкова зачапіла цэглу з печы, адкуль выпалі дзве рэлігійныя кнігі на іўрыце, схаваныя, верагодна, у час Другой усясветнай вайны. Зараз знойдзеныя кнігі захоўваюцца ў музеі ў Мінску.
У 2018 годзе будынак набыў мясцовы прадпрымальнік каб пераабсталяваць яго пад аўтамайстэрню.
ГЕАГРАФІЧНЫЯ КААРДЫНАТЫ:
СПАСЫЛКІ Ў СЕЦІВЕ:
старонка на рэсурсе Radzima.org
старонка на партале Глобус Беларусі
старонка на партале POSHYK.INFO