ПОМНІК ЛЕНІНУ
Ў АСТРЫНЕ
ПОМНІК ЛЕНІНУ
Ў АСТРЫНЕ
НАЗВА:
помнік Леніну
ЛАКАЛІЗАЦЫЯ:
Шчучынскі раён, Астрынскі сельсавет, гарадскі пасёлак Астрына.
АПІСАННЕ:
Помнік уяўляе сабой узнесеную на высокі бетонны пастамент фігуру Леніна.
Усталяваны ў 1954 годзе ў цэнтральным скверы (былая рынкавая плошча мястэчка).
У 1954 годзе з Васілішак у Астрыну быў перанесены цэнтр Васілішкаўскага раёна. Помнік Леніну быў абавязковым атрыбутам райцэнтра, таму амаль адразу тыповы "Ільіч" з'явіўся і ў Астрыне. Цікава, што правадыр з традыцыйна выцягнутай рукой паказвае кірунак да "светлай будучыні" ў процілеглы бок ад мясцовай царквы, да якой помнік стаіць спіной. Пры гэтым мясцовыя жыхары жартавалі, што Ленін паказвае "шлях да кілбасы", бо якраз у той бок вяла дарога на Літву, куды ў савецкія часы ездзілі па харчовыя прадукты.