ПОМНІК
НА БРАЦКАЙ МАГІЛЕ
АХВЯРАЎ НАЦЫЗМУ
Ў ЖАЛУДКУ
ПОМНІК
НА БРАЦКАЙ МАГІЛЕ
АХВЯРАЎ НАЦЫЗМУ
Ў ЖАЛУДКУ
1965 год,
фота ацалелых яўрэяў Жалудка
на брацкай магіле
НАЗВА:
помнік на брацкай магіле ахвяраў нацызму ў Жалудку.
ЛАКАЛІЗАЦЫЯ:
на ўскраіне гарадскога пасёлка Жалудок каля былога вайсковага аэрадрому.
АПІСАННЕ:
Помнік усталяваны на месцы масавага знішчэння больш чым 2000 вязняў жалудоцкага гета, якое адбылося 9 мая 1942 года.
Помнік быў усталяваны ў 1959 годзе і сваім выглядам прыгадвае зікурат (піраміда, складзеная з бетонных блокаў простакутнай формы).
На вяршыні першапачаткова была ўсталявана металічная пяціканцовая зорка, якую ў 90-я гады ХХ стагоддзя замянілі на шасціканцовую зорку Давіда. У той жа час да помніку была прымацавана табліца з надпісамі на рускай, англійскай мовах і іўрыце.
У 2025 годзе каля помніка былі ўсталяваны мармуровыя дошкі з імёнамі забітых.
Аб'ект мае статус пахавання ахвяраў вайны.
СПАСЫЛКІ:
аб'ект на сайце КНІГА ПАМЯЦІ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
аб'ект на сайце СОХРАНИМ ИСТОРИЮ