ПОМНІК НА БРАЦКАЙ МАГІЛЕ
Ў АСТРЫНЕ
ПОМНІК НА БРАЦКАЙ МАГІЛЕ
Ў АСТРЫНЕ
НАЗВА:
помнік на брацкай магіле савецкіх воінаў, партызан і партыйна-савецкіх актывістаў
ЛАКАЛІЗАЦЫЯ:
Шчучынскі раён, Астрынскі сельсавет, гарадскі пасёлак Астрына.
АПІСАННЕ:
Помнік уяўляе сабой узнесеную на пастамент фігуру салдата ў поўны рост у касцы і шынялі. Правай рукой ён прытрымлівае за прыклад завешаны на грудзях пісталет-кулямёт. Левая рука выцягнута ўздоўж тулава. У пастамент умуравана табліца з імёнамі загінулых.
Помнік на брацкай магіле, дзе пахаваны чырвонаармейцы, партызаны, падпольшчыкі, палеглыя ў гады Вялікай Айчыннай вайны, і савецкія актывісты, забітыя ў пасляваенны час, пастаўлены ў 1967 годзе за дзяржаўны кошт.
Выкананы метадам адліўкі з жалезабетону па тыповым праекце.
Брацкая магіла мае статус воінскага пахавання.
СПАСЫЛКІ: