ЧАС ПАБУДОВЫ:
пачатак ХХ стагоддзя, 1936 год
АРХІТЭКТАРЫ:
невядома
АРХІТЭКТУРНЫ СТЫЛЬ:
закапанскі
ЦІКАВЫЯ ФАКТЫ:
У 1877 годзе адбыўся шлюб князя Яна Паўла Аляксандра Сапегі з Севярынай Урускай, якая ў якасці пасагу атрымала значныя зямельныя ўладанні (Дэмбрава, Пратасаўшчына, Каменка). У канцы ХІХ стагоддзя князь распачаў будаўніцтва сядзібы ў Спушы ў папулярным тады закапанскім стылі. Заўчасная смерць Яна Паўла ў 1901 годзе запаволіла будову. Завершыў справу ўжо яго сын Яўстах Каэтан Сапега.
Сядзіба складалася з жылога дому (так званага палацу), афіцыны, стайні з вазоўняй і шэрагу гаспадарчых пабудоў. Сядзібу атачаў вялікі парк, заложаны садоўнікамі з Львова.
У 1918 годзе драўляны жылы дом быў знішчаны пажарам. Ацалеў толькі невялікі будынак, дзе месцілася кухня і пакоі для прыслугі. У гэтым доме на дзясятак невялікіх пакояў жылі гаспадары пасля вяртання ў Спушу ў пачатку 20-х гадоў.
У 1936 годзе сядзіба была грунтоўна перабудавана. Да існаваўшага драўлянага дому прыбудавалі мураваны аб'ём у два асноўных паверхі і трэці мансарднага тыпу. Пры гэтым захаваліся рысы закапанскага стылю.
Пад час другой усясветнай вайны сядзіба была разрабавана і спалена савецкімі партызанамі. Да сённяшняга часу не захавалася нават фрагментаў.
У сядзібе нарадзіліся Ян Андрэй Сапега, Леў Ежы Сапега, Яўстах Севярын Сапега, Эльжбета Ізабэла Руфэнер-Сапега.
ГЕАГРАФІЧНЫЯ КААРДЫНАТЫ: