Эльжбета Ізабэла Руфэнер-Сапега (1921-2008)
Польска-швейцарская мастачка, грамадскі дзеяч.
Нарадзілася 07.08.1821 у Спушы ў сям'і князя Яўстаха Каэтана Сапегі.
Скончыла школу ў 1939 годзе.
Вайна не дазволіла распачаць навучанне ва ўніверсітэце.
Удзельнічала ў канспірацыйных структурах, за што была арыштавана гестпаўцамі ў Кракаве ў 1944 годзе і пасаджана ў турму.
Пасля вайны разам з маці апынулася ў Швейцарыі.
Пасля ад'езду маці ў Кенію, дзе ў той час знаходзіўся бацька, Эльжбета засталася пад апекайі сям'і прамыслоўца Ганса Руфэнера, які даў ёй сваё прозвішча.
У 1950-я гады навучалася выяўленчаму мастацтву і скульптуры ў Берне.
Была сябрам Швейцарскага аб'яднання мастакоў.
Ад паловы 60-х гадоў рэгулярна наведвала Польшчу, прымаючы ўдзел у культурных і грамадскіх мерапрыемствах. Супрацоўнічала з каталіцкім грамадскім рухам «Сямейны запавет».
У 1994 годзе прэзідэнт Лех Валенса ўзнагародзіў яе крыжам Ордэна Заслугі перад Польшчай.
У 2000 годзе атрымала ад кардынала Польшчы Залаты Медаль за заслугі перад Касцёлам і Народам.
Памерла 01.05.2008 у Берне.
Пахавана ў родавым склепе Сапегаў у касцёле ў Боцьках.