Ірэна Юзэфаўна Кірвель
Навуковец, педагог, кандыдат юрыдычных навук.
Нарадзілася 03.02.1975 у Васілішках.
Сярэднюю адукацыю атрымала ў Васілішкаўскай сярэдняй школе ў 1992 годзе.
У 1992 годзе паступіла і ў 1997 годзе скончыла юрыдычны факультэт Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта, а у 2001 годзе – аспірантуру гэтага ж універсітэта.
У 2003 годзе абараніла кандыдацкую дысертацыю на тэму «Стороны в гражданском процессе» у спецыялізаваным Савеце пры Беларускім дзяржаўным універсітэце.
Працоўную дзейнасць у Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы пачала ў 1998 годзе на кафедры грамадзянскага права і працэсу.
Асноўныя напрамкі навуковых даследаванняў – абарона правоў і ахоўваемых законам інтарэсаў асоб у грамадзянскім і гаспадарчым працэсах; натарыяльная форма абароны правоў.
З’яўляецца аўтарам больш за 30 навуковых прац, у тым ліку навучальнага дапаможніка «Натарыят у Рэспубліцы Беларусь».