Іосіф Вацлававіч Шышко
Заслужаны работнік сельскай гаспадаркі Беларусі.
Нарадзіўся 19.09.1947 у вёсцы Старадворцы (зараз – Шчучынскі раён).
У 1969-1971 гадах навучаўся ў Слуцкай тэхнічнай вучэльні № 97.
З 1971 па 1982 год працаваў на Шчучынскім масласырзаводзе. Прайшоў прафесійны шлях ад старшага майстра сыраробчага ўчастку да намесніка дырэктара прадпрыемства.
У 1982-1996 гадах узначальваў Гродзенскі гармалзавод.
У 1996-2003 гадах – дырэктар адкрытага акцыянернага таварыства «Гродна Малкамбінат».
У 2003-2007 гадах – генеральны дырэктар ААТ «Гродна Малкамбінат».
У 2007-2011 гадах – генеральны дырэктар ААТ «Молочный мир».
У 2011-2013 гадах працаваў у Малочным саюзе прадпрымальнікаў.
У 2006 годзе атрымаў званне «Заслужаны работнік сельскай гаспадаркі Рэспублікі Беларусь».
У 2007 годзе быў узнагароджаны вышэйшай узнагародай Беларускага экзархата РПЦ – Ордэнам Крыжа прападобнай Еўфрасінні Полацкай.
Ганаровы акадэмік Расійскай акадэміі навук.
Звесткі аб ім унесены ў Кнігу Славы горада Гродна.