Мікалай Мікалаевіч Ількевіч
Расійскі пісьменнік, гісторык.
Нарадзіўся 01.08.1958 у вёсцы Бершты (зараз – Шчучынскі раён).
Скончыў сярэднюю школу №3 горада Гродна.
У 1979 годзе скончыў факультэт вайсковай выведкі Кіеўскай вышэйшай агульнавайсковай каманднай вучэльні.
У 1982 годзе скончыў Вышэйшыя курсы ваеннай контрвыведкі КДБ СССР.
У 1993 годзе – Акадэмію Федэральнай службы бяспекі Расійскай Федэрацыі.
Служыў ва Узбекістане, Афганістане, Азербайджане.
У 1992 годзе ўзначаліў Цэнтр грамадскіх сувязяў Упраўлення ФСБ РФ па Смаленскай вобласці.
У 1999 годзе звольніўся з вайсковай службы ў званні падпалкоўніка.
Адзначаны баявымі ўзнагародамі Расіі, Манголіі, Афганістана.
Аўтар дакументальных твораў пра палітычныя рэпрэсіі ў СССР, пра лёсы рэпрэсаваных дзеячаў беларускай культуры.
З 1996 года быў сябрам Саюза расійскіх пісьменнікаў, але ў 2003 годзе добраахвотна пакінуў Саюз у знак пратэсту.
Галоўны рэдактар смаленскага часопіса-штоквартальніка «Годы» (з 1998).
Вядзе ўласны інтэрнэт-блог Журнал gorodnica.