Іван Рыгоравіч Машко
Беларускі дзяржаўны дзеяч, Ганаровы грамадзянін горада Шчучына.
Нарадзіўся ў красавіку 1935 года ў вёсцы Сыраежкі (зараз – Бераставіцкі раён).
У 1962 годзе скончыў Гродзенскі сельскагаспадарчы інстытут.
Працаваў галоўным аграномам Гродзенскага раённага ўпраўлення сельскай гаспадаркі, дырэктарам саўгаса «Гродзенскі».
У 1967 годзе быў прызначаны начальнікам упраўлення сельскай гаспадаркі Астравецкага райвыканкама. Пазней працаваў намеснікам старшыні і старшынём Астравецкага райвыканкама.
З 1971 па 1982 год працаваў першым сакратаром Шчучынскага раённага камітэта Камуністычнай партыі Беларусі.
У 1983 годзе быў абраны сакратаром Гродзенскага абкама КПБ. У лютым 1985 года заняў пасаду другога сакратара абкама.
Тры скліканні прадстаўляў інтарэсы сваіх выбаршчыкаў як дэпутат Вярхоўнага Савета БССР.
У 1990-1995 гадах быў першым намеснікам старшыні Гродзенскага абласнога Савета народных дэпутатаў.
Узнагароджаны ордэнам «Знак Пашаны», двума ордэнамі Працоўнага Чырвонага Сцяга, ордэнам Дружбы народаў.
12 студзеня 2010 года атрымаў званне Ганаровага грамадзяніна горада Шчучына.