1 верасня
У 1517 годзе Шчучын упершыню ўзгадваецца ў Метрыцы Літоўскай.
У 1915 годзе кайзераўскія войскі абстралялі з гармат Ражанку.
У 1916 годзе ў Рагачове нарадзіўся Анатоль Яўгеньевіч Андрэеў – Герой Сацыялістычнай Працы, Ганаровы грамадзянін Шчучына.
У 1922 годзе ў Шчучыне пачала дзейнічаць настаўніцкая семінарыя.
У 1933 годзе на базе былой настаўніцкай семінарыі ў Шчучыне пачала дзейнічаць дзяржаўная гімназія.
У 1939 годзе гітлераўская авіяцыя збамбардавала фанерную фабрыку Канапацкіх у Шчучыне і здзейсніла налёт на чыгуначную станцыю Ражанка.
У 1950 годзе ўтвораны калгас «Рассвет» (зараз – ААТ «Дэмбрава»).
У 1965 годзе ўтвораны Шчучынскі рамонтны завод.
У 1966 годзе ў Шчучыне нарадзілася Аліна Тадэвушаўна Паўлюкевіч – беларускі навуковец, педагог, кандыдат філалагічных навук.
У 2004 годзе пачала дзейнічаць дзяржаўная гімназія горада Шчучына.
У 2014 годзе быў адкрыты этнаграфічны музей ў Жалудоцкай сярэдняй школе імя Валерыя Урублеўскага.
2 верасня
У 1832 годзе былая аптэка піяраў у Шчучыне адыйшла на карысць царскай казны.
У 2005 годзе ў Шчучыне адбылося ўрачыстае адкрыццё памятнага знака «Салдатам неабвешчанай вайны» (скульптар – Рычард Груша).
У 2008 годзе пайшоў з жыцця ўраджэнец Шчучына Вітольд Ждановіч – польскі навуковец-фізік, прафесар, адзін з піянераў фотавальтаікі.
3 верасня
У 1906 годзе адбылася кансэкрацыя (пасвячэнне) мураванага касцёла ў Лядску.
У 1953 годзе ў вёсцы Матылі нарадзіўся Уладзімір Валяр’янавіч Руль – беларускі пісьменнік і краязнаўца.
У 1956 годзе пачала дзейнічаць сярэдняя школа № 2 горада Шчучына.
У 1960 годзе ў Гродна пайшоў з жыцця Міхаіл Восіпавіч Касцевіч (псеўданім – Міхась Васілёк) – беларускі паэт, журналіст, грамадска-палітычны дзеяч (яго продкі паходзілі з Берштаў).
У 1977 годзе ў Зачэпічах адкрыўся мемарыяльны комплекс «Партызанская зямлянка».
У 2009 годзе Шчучынскі раён Акмалінскай вобласці Казахстану быў перайменаваны ў Бурабайскі раён. Так наш раён "страціў" свайго цёзку.
4 верасня
У 1965 годзе ў вёсцы Танявічы нарадзілася Ірына Вайцехаўна Піваварчык – беларускі мовазнавец і педагог, кандыдат філалагічных навук.
5 верасня
У 1915 годзе кайзераўскія войскі акупавалі Шчучын.
У 1943 годзе быў забіты (верагодна польскімі партызанамі) разам з жонкай Вольгай праваслаўны святар Іван Аляхновіч – настаяцель Турэйскай і Ракавіцкай цэркваў.
У 1998 годзе адбылося асвячэнне царквы Марціна Тураўскага ў Жалудку.
У 2015 годзе адбылося ўрачыстае адкрыццё памятнай дошкі Алаізе Пашкевіч на будынку Шчучынскай цэнтральнай раённай бібліятэкі.
У 2015 годзе ў Шчучыне былі завершаны працы па пераносе на новае месца (на ўездзе ў горад з аўтамагістралі М6) самалёта-помніка МіГ-25ПУ.
6 верасня
У 1950 годзе ў вёсцы Хамаўшчына быў створаны калгас «Борец».
У гэты дзень у 2015 годзе Шчучын стаў сталіцай ХХІІ Дня беларускага пісьменства.
8 верасня
У 1796 годзе ў выніку адміністрацыйнай рэформы ўзнікла Слонімскае намесніцтва Расійскай імперыі, у склад якога была ўключана Шчучыншчына.
У 1877 годзе адбылося пасвячэнне новай мураванай царквы ў Ракавічах.
У 1950 годзе ў вёсцы Красляне створаны калгас імя Заслонава.
9 верасня
У 1945 годзе ў Забайкаллі нарадзіўся Уладзімір Аляксандравіч Дзергачоў – навуковец, доктар геаграфічных навук, прафесар (служыў афіцэрам на Шчучынсай вайсковай авіябазе).
У 1950 годзе ў вёсцы Маліннікі створаны калгас «Красные Малинники».
У 1960 годзе ў Шчучыне нарадзіўся Валерый Аляксандравіч Дарашкевіч – беларускі навуковец, прававед, кандыдат сельскагаспадарчых навук.
У 2016 годзе ў Шчучыне пачаў дзейнічаць завод «Праймілк».
10 верасня
У 1936 годзе ў Шчучыне нарадзіўся Міраслаў Ляскоўскі – польскі ўрач-артапед, доктар медыцынскіх навук.
У 1996 годзе ў Ражанцы нарадзіўся Віталь Міхайлавіч Жук – беларускі спартсмен-легкаатлет, майстар спорту міжнароднага класа, удзельнік летніх Алімпійскіх гульняў у Токіо (2021).
11 верасня
У 1841 годзе ў Дэмбрава нарадзіўся вядомы мастак Гіяцынт Альхімовіч.
12 верасня
У 1913 годзе ў вёсцы Дварчаны нарадзіўся Ян Барысевіч – камандзір партызанскага злучэння Арміі Краёвай, якое дзейнічала на Шчучыншчыне.
У 1985 годзе ў Шчучыне нарадзіўся Дзмітрый Грыневіч – акцёр тэатра і кіно.
У 1996 годзе адбылася кансэкрацыя (пасвячэнне) новага мураванага касцёла ў Астрыне.
14 верасня
У 1894 годзе ў маёнтку Зяняпішы нарадзіўся Браніслаў Сікорскі – польскі вайсковец, гаспадарчы і грамадскі дзеяч.
У 1929 годзе ў Гродна нарадзіўся Альфрэд Тадэвушавіч Шота – Заслужаны будаўнік БССР, Ганаровы грамадзянін Шчучына.
15 верасня
У 1837 годзе ў Варончыне (Валынь) нарадзіўся князь Уладзімір Людвік Станіслаў Святаполк-Чацвярцінскі – уладальнік Жалудка (па шлюбе з Марыяй Урускай).
У 1915 годзе пачаліся крывапралітныя баі кайзераўскіх і расійскіх войскаў на лініі ракі Ельня на захад ад Шчучына.
У 1931 годзе ў вёсцы Кронькі нарадзіўся Генрых Станіслававіч Шумскі – беларускі скульптар.
У 2010 годзе ў гарадскім пасёлку Жалудок адкрыўся парк скульптур, створаных пад час пленэру "Жалудок здзяйсняе мары".
16 верасня
У 1867 годзе ў горадзе Сан Эстэбан дэ Кастэлар (Каталонія) нарадзіўся Ян Барэль (Jan Borrell) – каталіцкі святар, піяр, які ў 1927-1933 гадах займаўся адраджэннем Шчучынскаага піярскага калегіума.
У 1953 годзе ў вёсцы Стаўбуры (Астравецкі раён) нарадзіўся Рычард Станіслававіч Бялячыц – беларускі пісьменнік, паэт і педагог (жыве і працуе на Шчучыншчыне).
У 1959 годзе ў вёсцы Кронькі нарадзіўся Віктар Казіміравіч Мухляда – Заслужаны трэнер Рэспублікі Беларусь.
У 2018 годзе ў аграгарадку Васілішкі адбылася ўрачыстая закладка "Алеі знакамітых землякоў".
17 верасня
У 1876 годзе адбылося асвячэнне праваслаўнай царквы на могілках у Шчучыне (была пабудавана з перанесенай драўлянай капліцы сясцёр-шарытак).
У 1919 годзе ў Маскве нарадзіўся Валянцін Валянцінавіч Аляксандраў – савецкі партызан, які геройскі загінуў каля Пілаўні 15 лістаапада 1943 года.
У 1937 годзе ў турме ў Слуцку бальшавіцкімі катамі быў расстраляны святар Старобінскай царквы Міхаіл Львовіч Савіцкі (нарадзіўся ў Мураванцы ў сям'і святара Льва Савіцкага).
У 1943 годзе было канчаткова ліквідавана гета ў Шчучыне.
У 1950 годзе ў вёсцы Крывічы Іўеўскага раёна нарадзіўся Іван Арсеньевіч Карэнда – беларускі паэт, празаік, грамадскі і дзяржаўны дзеяч (жыў і працаваў на Шчучыншчыне).
18 верасня
У 1939 годзе ў Астрыне падпольшчыкі-бальшавікі зрабілі спробу захапіць уладу ў мястэчку: раззброілі польскіх паліцэйскіх і паднялі чырвоны сцяг над будынкам школы.
У 1966 годзе пайшоў з жыцця Барыс Іванавіч Гардзейчык – адзін з кіраўнікоў савецкай партызанкі на Шчучыншчыне, былы старшыня Зэльвенскага райвыканкама.
19 верасня
У 1864 годзе ў Парыжы нарадзіўся князь Уладзіслаў Друцкі-Любецкі – уладальнік Шчучына.
У 1939 годзе Чырвоная Армія заняла Шчучын.
У 1947 годзе ў вёсцы Старадворцы нарадзіўся Іосіф Вацлававіч Шышко – Заслужаны работнік сельскай гаспадаркі Рэспублікі Беларусь.
У 1986 годзе лётчык 10-га АРАП (аэрадром Шчучын) капітан Генадзь Вячаслававіч Шэпелеў катапультаваўся з аварыйнага МіГ-25 на рэкорднай вышыні 16200 метраў.
20 верасня
У 1886 годзе ў маёнтку Першукста (зараз – Свянцянскі раён Літвы) нарадзіўся Рамуальд Свіркоўскі – каталіцкі святар, рэлігійны і грамадскі дзеяч, ахвяра вайны (служыў пробашчам у Шчучынскім касцёле і з'яўляўся прэфектам Шчучынскай настаўніцкай семінарыі).
У 1920 годзе рабочыя жалудоцкага маёнтка стварылі калгас.
У 1924 годзе ў сяле Жыдоўцы (Жытомірская вобласць Украіны) нарадзіўся Аркадзь Баніфацьевіч Муха – педагог, Заслужаны настаўнік БССР (працаваў загадчыкам аддзела народнай адукацыі Шчучынскага райвыканкама).
У 1944 годзе Васілішкаўскі, Жалудоцкі і Шчучынскі раёны былі ўключаны ў склад Гродзенскай вобласці БССР.
У 1944 годзе аднавіў дзейнасць народны суд Шчучынскага раёна.
У 1944 годзе была ўтворана Шчучынская раённая дзяржаўная натарыяльная кантора.
У 1944 годзе аднавіў працу Жалудоцкі спіртзавод.
У 1974 годзе ў Нью-Ёрку пайшоў з жыцця Гары Острын (Цві Гершэль Вольфсан) – амерыканскі гісторык філасофіі, прафесар Гарвардскага ўніверсітэта (нарадзіўся ў Астрыне).
У 2002 годзе быў скасаваны Берштаўскі сельсавет Шчучынскага раёна; вёскі Бераставіца, Бершты, Арлова Гара, Пілаўня, Падбершты ўвайшлі ў склад Навадворскага сельсавета. Вёска Тапілішкі была перададзена са складу Шчучынскага сельсавета ў склад Лядскага сельсавета. Шэраг населеных пунктаў Бакштаўскага сельсавета былі перададзены ў склад Васілішкаўскага сельсавета.
21 верасня
У 1802 годзе была здзейснена адміністрацыйная рэформа, згодна з якой тэрыторыя Шчучыншчыны ў складзе Лідскага павета ўвайшла ў склад створанай Гродзенскай губерні Расійскай імперыі.
22 верасня
23 верасня
У 1921 годзе ў Карлсбадзе (Чэхія) пайшоў з жыцця Аўрахам Лейб Шалковіч (Бен-Авігдор) – яўрэйскі пісьменнік і выдавец (нарадзіўся ў Жалудку).
У 1939 годзе каля Мікелеўшчыны на мяжы Мастоўскага і Шчучынскага раёнаў быў закатаваны бальшавікамі каталіцкі святар Баляслаў Корн (служыў вікарыем у Старых Васілішках, быў пробашчам касцёла ў Сабакінцах).
У 1964 годзе ў Нью-Ёрку пайшоў з жыцця Ерахмейл Лазарсон – яўрэйскі пісьменнік, журналіст і педагог, дзеяч эміграцыі ў ЗША, брат пісьменніка Мойшэ Глэмбоцкага (Бен-Элізера) (нарадзіўся ў Шчучыне).
25 верасня
У 1939 годзе была ўтворана сярэдняя школа № 1 горада Шчучына.
У 1945 годзе ў Любліне пайшоў з жыцця Багдан Келес-Краўзэ – польскі архітэктар і мастак (нарадзіўся ў Ракавічах).
У 2002 годзе вёска Тапілішкі была перададзена са складу Шчучынскага сельсавета ў склад Лядскага сельсавета.
26 верасня
У 1794 годзе ў фальварку Бурдыкоўшчына нарадзіўся Ануфры Петрашкевіч – вядомы паэт-філамат, выпускнік Шчучынскай школы піяраў (14.09. па Юліянскім календары).
У 2023 годзе ў Шчучынскім палацы творчасці дзяцей і моладзі адбылася прэзентацыя заключнага тома серыі кніг Анатоля Федарука «Старажытныя сядзібы Гродзеншчыны».
27 верасня
У 1920 годзе ў выніку наступлення польскіх войскаў тэрыторыя Шчучыншчыны была вызвалена ад бальшавікоў.
У 1929 годзе прэзідэнт Польшчы Ігнацы Масціцкі наведаў Васілішкі і Жалудок.
У 1956 годзе ў вёсцы Баяры нарадзіўся Гендрых Антонавіч Жолік – беларускі навуковец, доктар сельскагаспадарчых навук.
28 верасня
У 1929 годзе прэзідэнт Польшчы Ігнацы Масціцкі наведаў Ішчална, Шчучын і Ельню.
У 1958 годзе ў Астрыне нарадзіўся Уладзімір Пятровіч Парфянок – вядомы беларускі фотамастак.
29 верасня
У 1730 годзе нарадзіўся Міхал Юзаф Францкевіч – рэктар Шчучынскага калегіума піяраў, Літоўскі правінцыял ордэна.
30 верасня
У 1921 годзе быў праведзены першы ўсеагульны перапіс насельніцтва Другой Рэчы Паспалітай. Згодна з яго дадзенымі на тэрыторыі Шчучынскага павета пражывала 81 238 чалавек.
У 1944 годзе каля Жалудка загінуў Пётр Міхайлавіч Батыраў – ваенны лётчык, Герой Савецкага Саюза (пахаваны ў Жалудку).
У 1971 годзе ў Галавічполі нарадзіўся Віктар Раманавіч Місюк – беларускі навуковец і педагог, кандыдат фізіка-матэматычных навук.
У 2004 годзе адбылося асвячэнне царквы Раства Хрыстова ў аграгарадку Ражанка (былая сінагога).