Ілля Міхайлавіч Глазкоў (1922-1996)
Партызанскі камандзір, дзяржаўны дзеяч, доктар тэхнічных навук, лаўрэат Дзяржпрэміі СССР, Ганаровы грамадзянін Шчучына.
Нарадзіўся 01.08.1922 у горадзе Генічаск (зараз – Херсонская вобласць Украіны).
Падчас Вялікай Айчыннай вайны трапіў у акружэнне, прайшоў шлях ад радавога партызана да камісара атрада «Красногвардейский» і камандзіра атрада «Борьба», якія дзейнічалі на Шчучыншчыне.
З 1944 года знахадзіўся на камсамольскай і партыйнай рабоце.
У 1954 годзе скончыў Беларускі політэхнічны інстытут.
У 1961-1974 гадах працаваў галоўным канструктарам, начальнікам канструктарскага бюро, генеральным дырэктарам навукова-вытворчага аб'яднання ў Мінску.
У 1973 годзе ўдастоены Дзяржаўнай прэміі СССР.
З 1974 года – намеснік старшыні Савета Міністраў БССР.
У 1982-1994 гадах – прафесар кафедры сучасных электронных тэхналогій у Мінскім радыётэхнічным інстытуце. Доктар тэхнічных навук.
У знагароджаны ордэнамі Айчыннай вайны 1-й ступені, Леніна, Чырвонага Сцяга, Дружбы Народаў.
Ганаровы грамадзянін горада Шчучына, гарадскога пасёлка Дзятлава і Мастоўскага раёна.
Памёр 16.05.1996. Пахаваны ў Мінску на Усходніх могілках.