Альфонс Бароўскі (1882-1943)
Каталіцкі святар, пробашч касцёла ў Лядску, ахвяра вайны.
Нарадзіўся 18.12.1892 у Генюшах (зараз – Сакульскі павет Польшчы).
Скончыў школу ў Сакулцы.
У 1913-1919 гадах навучаўся ў Віленскай духоўнай семінарыі.
У 1919 годзе атрымаў святарскае прысвячэнне з рук Віленскага біскупа Юрыя Матулевіча.
У 1919-1926 гадах быў вікарыем парафіі ў Заблудаве.
У 1926-1929 гадах – пробашч парафіі ў вёсцы Аборак (зараз – Груздава) у Маладзечанскім раёне.
У 1929-1936 гадах – пробашч парафіі вёскі Трычувка (зараз – Беластоцкі павет Польшчы).
З 1936 года – пробашч касёцла ў Лядску.
У 1942 годзе быў арыштаваны гестапаўцамі і разам з іншымі ксяндзамі зняволены ў Лідскай турме ў якасці закладніка.
10.03.1943 яго і яшчэ 8 святароў расстралялі ў лесе каля Ліды.
У 1960-я гады целы закатаваных былі эксгумаваны і перапахаваны на могілках у Слабудцы.