КАСЦЁЛ СВЯТОГА СТАНІСЛАВА
Ў ЛЯДСКУ
КАСЦЁЛ СВЯТОГА СТАНІСЛАВА
Ў ЛЯДСКУ
ЧАС ПАБУДОВЫ:
1905 год
АРХІТЭКТАРЫ:
невядома
АРХІТЭКТУРНЫ СТЫЛЬ:
неаготыка з элементамі мадэрну
ЦІКАВЫЯ ФАКТЫ:
Каталіцкая парафія ў Лядску была заснавана ў 1424 годзе, і з'яўляецца найстарэйшай на Шчучыншчыне.
Храм будаваўся з канца ХІХ стагоддзя на сродкі мясцовага каталіцкага насельніцтва.
У гады Першай усясветнай вайны недалёка праходзіла лінія фронту, і на вежы касцёла сядзелі карэктыроўшчыкі артылерыйскага агню. У выніку касцёл трапіў пад абстрэл, сляды якога відаць на сценах ажно да гэтай пары.
У час Другой усясветнай вайны святара Альфонса Бароўскага напрыканцы 1942 года арыштавалі гестапаўцы і трымалі ў Лідзе разам з іншымі закладнікамі. 10 сакавіка 1943 года ксяндза расстралялі ў ліку 9 святароў-пакутніукаў.
21.09.2010 пастановай Савету Міністраў храму нададзены статус гісторыка-культурнай каштоўнасці трэцяй катэгорыі.
ГЕАГРАФІЧНЫЯ КААРДЫНАТЫ:
СПАСЫЛКІ Ў СЕЦІВЕ:
старонка на рэсурсе Radzima.org
старонка на партале Глобус Беларусі