Ян Фрэдэрык Вольфганг (1776-1859)
Фармацэўт, батанік.
Нарадзіўся 17.12.1776 у маёнтку Лазавое на Падоллі.
Выпускнік Шчучынскай школы піяраў.
Скончыў Галоўную Школу ў Вільні ў 1801 годзе. Пасля вяртаецца ў Шчучын, дзе некаторы час кіруе аптэкай пры кляштары піяраў.
З 1804 года кіруе аптэкай Віленскага ўніверсітэта. З 1810 года – прафесар фармацыі Віленскага ўніверсітэта. Да 1831 года выкладае ў Вільні, дзе арганізуе навучанне фармацэўтаў і падымае яго на еўрапейскі ўзровень. Адначасна праводзіць даследаванні ў галіне батанікі, рэдагуе першы польскамоўны часопіс, прысвечаны фармацэўтыцы.
Быў адным з сябраў-заснавальнікаў Віленскага Лекарскага Таварыства, пры якім у 1819 годзе стварыў Фармацэўтычны Аддзел.
З’яўляецца аўтарам больш чым 100 навуковых работ і публікацый у галінне медыцыны, батанікі, заалогіі, фармакалогіі, а таксама аўтарам першай польскамоўнай гісторыі фармацэўтыкі.
Памёр 17.05.1859 у Вільні.