Мікалай Васільевіч Куляшоў
Навуковец, педагог, доктар фізіка-матэматычных навук.
Нарадзіўся 10.08.1957 у Галавічполі (зараз – Шчучынскі раён).
Скончыў факультэт фізікі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.
У 1979-1993 гадах працаваў у НДІ прыкладных фізічных праблем БДУ.
У 1993-1995 гадах – намеснік дырэктара Міжнароднага лазернага цэнтра БДУ.
З 1995 года перайшоў на працу ў Беларускі нацыянальны тэхнічны ўніверсітэт, дзе з 2009 года ўзначаліў кафедру «Лазерная тэхніка і тэхналогія».
У 1991 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю па спецыяльнасці «Оптыка».
У 1998 годзе атрымаў навуковую ступень доктара фізіка-матэматычных навук па спецыяльнасцях «Оптыка» і «Лазерная фізіка».
З 2021 года з'яўляецца сябрам-карэспандэнтам НАН Беларусі.
Узнагароджаны орждэнам Айчыны 3-й ступені.
Аўтар больш чым 300 навуковых і метадычных прац, уладальнік 6 аўтарскіх пасведчанняў і патэнтаў.