Сяргей Іосіфавіч Ушкевіч
Ганаровы грамадзянін горада Шчучына.
Нарадзіўся 24.05.1956 у вёсцы Дубінка (Гродзенскі раён).
Скончыў Гродзенскі сельскагаспадарчы інстытут і Акадэмію кіравання пры прэзідэнце Рэспублікі Беларусь.
З 1980 года працаваў у калгасе «Советская Белоруссия» Шчучынскага раёна.
У 1998-2001 гадах – першы намеснік старшыні Шчучынскага райвыканкама.
З 2001 па 2012 год – старшыня Шчучынскага райвыканкама.
Дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага схода Рэспублікі Беларусь пятага склікання.
Узнагароджаны медалём «За працоўныя заслугі».