Аляксандр Чарняк
Беларускі спартсмен-легкаатлет, майстар спорту міжнароднага класа, неаднаразовы прызёр чэмпіянатаў свету і Еўропы сярод спартсменаў з парушэннямі слыху, пераможца Дэфлімпійскіх гульняў 2017 года.
Нарадзіўся 23.11.1990 у вёсцы Лагады (Шчучынскі раён).
Са школы захапляўся бегам. Пасля заканчэння сярэдняй школы паступіў у Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт, дзе пачаў займацца лёгкай атлетыкай на прафесійным узроўні.
У 2015 годзе скончыў факультэт матэматыкі і інфарматыкі Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта.
У 2016 годзе заваяваў залаты і бронзавы медалі на чэмпіянаце свету ў Балгарыі.
У 2017 годзе заваяваў залаты і срэбны медалі на Дэфлімпійскіх гульнях у Турцыі.
У 2019 годзе стаў чэмпіёнам Еўропы на дыстанцыях 800 і 1500 метраў, а таксама заваяваў 2 бронзавых медалі ў эстафетах.