Уладзімір Пятровіч Парфянок (1958-2024)
Беларускі фотамастак, педагог, заснавальнік і куратар галерэі «NOVA».
Нарадзіўся 28.09.1958 у Астрыне (зараз – Шчучынскі раён).
У 1975 годзе скончыў Астрынскую сярэднюю школу і паступіў на хімічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.
У 1980 годзе пасля завяршэння вучобы размеркаваўся на завод «Інтэграл».
З 1984 года захапіўся фатаграфіяй.
Навучаўся ў студыі вядомага фатографа Валерыя Лабко.
У пачатку 1990-ых гадоў пачаў працаваць у часопісе «Мастацтва».
У 1996 годзе ў бібліятэцы імя Янкі Купалы ў Мінску пачала дзейнічаць галэрэя візуальных мастацтваў «NOVA». У межах дзейнасці галерэі быў рэалізаваны шэраг цікавых мастацкіх праектаў.
У 2009 годзе галерэя «NOVA» спыніла сваё існаванне, каб адрадзіцца на некаторы час у 2011-2013 гадах. З 2013 года праект існуе ў межах інтэрнэт-супольнасці.
Выкладаў у Школе фатаграфіі ў Мінску.
Памёр у Мінску 14.01.2024.