Пётр Міхайлавіч Батыраў (1918-1944)
Савецкі ваенны лётчык. Герой Савецкага Саюза.
Нарадзіўся 01.03.1918 у вёсцы Чулпанава (Падольскі раён Маскоўскай вобласці).
Паходзіў з сялянскай сям’і. Пасля заканчэння школы ФЗУ працаваў токарам на заводзе ў Падольску.
Удзельнічаў у савецка-фінскай вайне.
Да пачатку жніўня 1944 года гвардыі капітан П.М.Батыраў здзейсніў 330 баявых вылетаў, удзельнічаў у 52 паветраных баях, асабіста збіў 5 самалётаў.
30 верасня 1944 года пры выкананні чарговага баявога задання самалёт Батырава быў падбіты, а сам лётчык цяжка паранены. Яго самалёт зваліўся каля мястэчка Жалудок (па некаторых сведчаннях катастрофа адбылася з-за памылкі пілота і сутыкнення самалёта з трыангуляцыйнай вышкай).
Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 23 лютага 1945 года гвардыі капітану Пятру Міхайлавічу Батыраву было пасмяротна прысвоена званне Героя Савецкага Саюза.
Пахаваны ў брацкай магіле ў скверы гарадскога пасёлка Жалудок.