2 лістапада
У 1845 годзе ў Лябёдцы нарадзіўся Леанард Іваноўскі – дзяржаўны і гаспадарчы дзеяч, садавод-селекцыянер, Ганаровы грамадзянін Ліды.
У 1887 годзе ў Астрыне нарадзіўся Гары Острын Вольфсан – амерыканскі гісторык філасофіі, прафесар Гарвардскага ўніверсітэта.
3 лістапада
У 1973 годзе ў Астрыне нарадзіўся Сяргей Аляксандравіч Сідаровіч – беларускі навуковец, педагог, кандыдат медыцынскіх навук.
У 2008 годзе пайшоў з жыцця Іван Зіноўевіч Кляўзунік – беларускі прафесійны анастэзіёлаг-рэаніматолаг, доктар медыцынскіх навук, прафесар.
4 лістапада
У 1865 годзе ў родавым маёнтку Алешавічы (на мяжы сучасных Мастоўскага і Шчучынскага раёнаў) нарадзіўся Караль Незабыткоўскі – палітычны і дзяржаўны дзеяч Расійскай імперыі і Польшчы, буйны землеўласнік і арганізатар сельскагаспадарчай дзейнасці ў Беларусі.
У 1928 годзе адбылося ўрачыстае перапахаванне на могілках у Шчучыне польскіх легіянераў, якія загінулі ў 1920 годзе ў баі з бальшавікамі каля Лябёдкі.
У 1940 годзе быў утвораны аддзел унутраных спраў Шчучынскага райвыканкама.
5 лістапада
У 1950 годзе ў вёсцы Стадаляны нарадзілася Рэгіна Іванаўна Таран (Можджар) – беларускі навуковец і педагог, кандыдат педагагічных навук.
У 1960 годзе ў вёсцы Лябёдка нарадзіўся Міхась Дзмітрыевіч Краснабаеў – беларускі тэатральны рэжысёр.
6 лістапада
У 1891 годзе ў Пізе (Італія) пайшла з жыцця Германцыя Марыя Тызенгаўз – апошняя ўладальніца Жалудка з роду Тызенгаўзаў.
7 лістапада
У 1894 годзе ў Келме (Літва) нарадзіўся Рафаэль Хасман – яўрэйскі журналіст і пісьменнік, выхаванец Шчучынскай ешывы.
У 2018 годзе быў усталяваны новы помнік на месцы масавага растрэлу вязняў Шчучынскага гета ў 1942 годзе.
8 лістапада
9 лістапада
У 1928 годзе Мураванкаўскую царкву пераасвяцілі ў каталіцкі касцёл
У 1952 годзе ў вёсцы Патока нараділася Сабіна Сцяпанаўна Маглыш – беларускі навуковец і педагог, кандыдат біялагічных навук.
У 1954 годзе ў Каменцы нарадзіўся Іосіф Станіслававіч Вайцяшэнка – беларускі навуковец і педагог, кандыдат тэхнічных навук.
У 1970 годзе ў Каламбэ-ле-дэз-Эгліз пайшоў з жыцця Шарль дэ Голь – французскі вайсковы і палітычны дзеяч, генерал, прэзідэнт Пятай Французскай рэспублікі (у чэрвені-верасні 1916 года ўтрымліваўся у нямецкім палоне ў Шчучыне).
10 лістапада
У 1896 годзе ў Начы (Барысаўскі павет) нарадзіўся Сцяпан Пятровіч Шупеня – кіраўнік Шчучынскай партызанскай зоны, Ганаровы грамадзянін Шчучына.
У 1923 годзе у Лядску Высокім нарадзіўся Андрэй Лісоўскі – польскі навуковец, доктар тэхнічных навук, прафесар, удзельнік польскай партызанкі на Шчучыншчыне.
У 1943 годзе створаны Шчучынскі падпольны райкам ЛКСМБ.
У 1981 годзе ў Петкавічах (Дзяржынскі раён) нарадзіўся Сяргей Васільевіч Ложачнік – беларускі дзяржаўны дзеяч, Ганаровы грамадзянін Шчучына.
11 лістапада
У 1436 годзе быў заснаваны касцёл у Шчучыне.
У 1937 годзе ў Загаранах (Мазырскі раён) нарадзіўся Анатоль Паўлавіч Майстровіч – Заслужаны ўрач Рэспублікі Беларусь, Ганаровы грамадзянін Шчучына.
12 лістапада
У 1929 годзе распараджэннем Міністра фінансаў Другой Рэчы Паспалітай быў утвораны асобны павятовы аддзел падатковай службы ў Шчучыне.
13 лістапада
У 1915 годзе ў Вільні, дзякуючы намаганням Алаізы Пашкевіч (Цёткі) і Баляслава Пачобкі, была адчынена першая ў гісторыі легальная беларуская школа.
У 1918 годзе была ўтворана Шчучынская Самаабарона – польскае добраахвотніцкае вайсковае фарміраванне.
У 1945 годзе ў Астрыне нарадзіўся Міхаіл Мікалаевіч Стэфановіч – беларускі шашыст і шахматыст, трэнер.
14 лістапада
У 1836 годзе ў Вільні нарадзіўся Міхал Эльвіра Андрыёлі – мастак, ілюстратар, удзельнік нацыянальна-вызваленчага паўстання 1863-64 гадоў (ваяваў у атрадзе Людвіка Нарбута на Шчучыншчыне).
У 1905 годзе ў вёсцы Баброўня (Гродзенскі раён) нарадзіўся Міхаіл Восіпавіч Касцевіч (псеўданім – Міхась Васілёк) – беларускі паэт і журналіст (яго продкі паходзілі з Берштаў).
У 1939 годзе быў прыняты Закон «Аб прыняцці Заходняй Беларусі ў склад БССР», згодна з якім Шчучыншчына апынулася ў межах Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі.
15 лістапада
У 1908 годзе ў Грэнбоціне Келецкім (каля Торуня) нарадзіўся каталіцкі святар, піяр, пробашч касцёла Шчучыне Станіслаў Роек.
У 1917 годзе пачала дзейнічаць пабудаваная нямецкімі акупацыйнымі ўладамі вузкакалейная чыгунка ад Васілішак да Скрыбаўцаў.
У 1934 годзе ў Астрыне нарадзіўся Уладзімір Мікалаевіч Нічыпаровіч – беларускі эканаміст, першы міністр статыстыкі і аналізу Рэспублікі Беларусь.
У 1943 годзе каля вёскі Пілаўня геройскі загінуў савецкі партызан Валянцін Валянцінавіч Аляксандраў (пахаваны ў Берштах).
У 2020 годзе ў вёсцы Піляўсі пайшоў з жыцця Славамір Валяр’янавіч Антановіч – беларускі пісьменнік.
16 лістапада
У 1989 годзе ў Орлі нарадзіўся Антон Аляксандравіч Жлаба – беларускі спартсмен-гіравік, майстар спорту, чэмпіён свету.
17 лістапада
У 1930 годзе ў вёсцы Кухары нарадзіўся Іван Іосіфавіч Мікановіч – беларускі навуковец, кандыдат сельскагаспадарчых навук, Заслужаны работнік сельскай гаспадаркі Рэспублікі Беларусь.
У 1930 годзе пажарам быў знішчаны будынак касцёла ў Астрыне.
У 1958 годзе ў Дзятлава пайшоў з жыцця Мікалай Рыгоравіч Вахонін – камандзір першага ўтворанага на тэрыторыі Шчучыншчыны савецкага партызанскага атрада «Арлянскі».
У 1976 годзе ў Варшаве пайшоў з жыцця Андрэй Брахоцкі – польскі вайсковы і грамадскі дзеяч.
18 лістапада
19 лістапада
20 лістапада
У 1973 годзе быў утвораны Жалудоцкі пассавет.
21 лістапада
22 лістапада
У 1834 годзе будынак каталіцкага касцёла ў Дэмбава быў перададзены пад уніяцкую царкву.
У 1890 годзе у горадзе Ліль (Францыя) нарадзіўся Шарль дэ Голь – французскі вайсковы і палітычны дзеяч, генерал, прэзідэнт Пятай Французскай рэспублікі (у чэрвені-верасні 1916 года ўтрымліваўся у нямецкім палоне ў Шчучыне).
У 2019 годзе ў Вільні адбылося ўрачыстае перапахаванне парэшткаў расстралянага ў 1863 годзе вікарыя з Жалудка Станіслава Ішоры з Замкавай гары ў капліцу на могілках Росы.
23 лістапада
У 1960 годзе ў Новым Двары нарадзіўся Генрых Францавіч Тарасевіч – беларускі навуковец і паэт, кандыдат сельскагаспадарчых навук.
У 1990 годзе ў вёсцы Лагады нарадзіўся Аляксандр Чарняк – майстар спорту міжнароднага класа, чэмпіён Дэфлімпійскіх гульняў.
24 лістапада
У 1958 годзе ў Шчучыне нарадзіўся Сямён Якаўлевіч Лебедзеў – расійскі навуковец і педагог, доктар юрыдычных навук, Заслужаны юрыст Расійскай Федэрацыі.
25 лістапада
У 1863 годзе ў Вільні пайшоў з жыцця Ануфры Петрашкевіч – вядомы паэт-філамат, выпускнік Шчучынскай школы піяраў.
У 1871 годзе была асвечана перанесеная з Астрыны ў Бакшты драўляная праваслаўная царква.
У 1913 годзе ў горадзе Зялёнка (Польшча) пайшла з жыцця Альжбета Табенска – асветніца, мемуарыстка, удзельніца паўстання 1863 года.
У 1961 годзе быў утвораны Астрынскі пассавет.
26 лістапада
У 1718 годзе быў падпісаны каралеўскі прывілей на права правядзення ў Шчучыне штогадовага кірмашу і штотыднёвых таргоў.
У 1952 годзе ў горадзе Бэкенхэм (Вялікабрытанія) пайшоў з жыцця Караль Незабыткоўскі – палітычны і дзяржаўны дзеяч Расійскай імперыі і Польшчы, буйны землеўласнік і арганізатар сельскагаспадарчай дзейнасці ў Беларусі.
27 лістапада
У 1921 годзе ў Клешняках (зараз – Шчучынскі раён) нарадзіўся Уладзімір Тарасевіч – беларускі святар, грэка-каталіцкі біскуп, манах-бенедыкцінец, доктар багаслоўя, дзеяч беларускага замежжа.
28 лістапада
У 1939 годзе нарадзіўся Ян Феліксавіч Місюк – Заслужаны работнік сельскай гаспадаркі, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі СССР.
У 1957 годзе ў вёсцы Даліняны нарадзіўся Генрых Валяр’янавіч Мыслівец – гаспадарчы дзеяч, Заслужаны работнік сельскай гаспадаркі Рэспублікі Беларусь.
29 лістапада
У 1662 годзе каля Астрыны быў забіты мяцежнымі салдатамі генерал літоўскай артылерыі Вінцэнт Аляксандр Корвін-Гасеўскі.
30 лістапада
У 1709 годзе нарадзіўся Юзаф Сцыпіё дэль Кампа – дзяржаўны дзеяч Вялікага княства Літоўскага, уладальнік Шчучына.
У 1790 годзе адбылася кансэкрацыя (асвячэнне) мураванага касцёла ў Васілішках.