Анатоль Аляксандравіч Сарока (1932-1998)
Урач-хірург, кандыдат медыцынскіх навук
Нарадзіўся 25.03.1932 у вёсцы Сарокі (зараз – Шчучынскі раён).
У 1958 годзе скончыў Мінскі дзяржаўны медыцынскі інстытут.
Працоўную дзейнасць распачаў у 1958 годзе загадчыкам здраўпункту Матоўскага фанернага дрэваапрацоўчага завода. Неўзабаве быў прызначаны галоўным урачом Мастоўскай цэнтральнай раённай бальніцы, якую ўзначальваў да 1966 года.
Пасля пераезду ў Мінск працаваў у першай гарадской клінічнай бальніцы і адначасова з'яўляўся дацэнтам кафедры дзіцячай хірургіі педыятрычнага факультэта Мінскага дзяржаўнага медыцынскага інстытута.
У 1983 годзе абараніў кандыдацую дысертацыю. Вобласць навуковых даследаванняў – дзіцячая хірургія, захворванні страўнікава-кішэчнага тракта ў дзяцей.
Памёр у 1998 годзе.