Віталь Міхайлавіч Жук
Беларускі спартсмен-легкаатлет, майстар спорту міжнароднага класа, удзельнік летніх Алімпійскіх гульняў у Токіо (2021).
Нарадзіўся 10.09.1996 у вёсцы Ражанка (Шчучынскі раён).
Займацца лёгкай атлетыкай пачаў у Шчучынскай ДЮСШ.
Пазней трэніраваўся ў Гродзенскім абласным цэнтры спартыўнай падрыхтоўкі.
У 2015 годзе ўвайшоў у склад нацыянальнай зборнай на юнацкім першынстве Еўропы.
У 2018 годзе стаў бронзавым прызёрам у дзесяцібор’і на чэмпіянаце Еўропы ў Берліне.
У 2019 годзе перамог у асабістым заліку на камандным чэмпіянаце Еўропы ў Луцку.
Удзельнік чэмпіянату свету ў горадзе Доха (2019 год) і летніх Алімпійскіх гульняў у Токіо (2021 год).