Вінцэнты Іванавіч Казяк (1943-2022)
Беларускі дзяржаўны дзеяч, ганаровы грамадзянін Шчучына.
Нарадзіўся 08.08.1943 у вёсцы Куляшы (зараз – Смаргоньскі раён).
Скончыў Мінскую вышэйшую партыйную школу, Гродзенскі сельскагаспадарчы інстытут.
Працоўную дзейнасць пачаў брыгадзірам паляводчай брыгады калгаса «Шлях камунізму» Смаргонскага раёна Гродзенскай вобласці.
Пасля службы ў войску на партыйнай рабоце ў Смаргоньскім райкаме і Гродзенскім абкаме КПБ.
У 1982 годзе прызначаны першым сакратаром Шчучынскага райкама КПБ. Займаў пасады старшыні Шчучынскага раённага Савета дэпутатаў, старшыні Шчучынскага райвыканкама.
Абіраўся дэпутатам Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь і Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.
Узнагароджаны ордэнамі Працоўнага Чырвонага Сцяга, «Знак Пашаны», Айчыны ІІІ ступені.
Памёр 11.05.2022 у Шчучыне.