Уладзімір Іванавіч Мядзведзеў (1928-2020)
Нарадзіўся 12.02.1928 у вёсцы Бераставічаны (зараз – Бераставіцкі раён).
У 1946 годзе скончыў Мінскую школу ветэрынарных фельчараў.
У 1950 годзе з адзнакай скончыў Шчучынскі заатэхнічны тэхнікум.
У 1960 годзе скончыў Вышэйшую партыйную школу.
З 1955 па 1989 год працаваў старшынём калгаса «Праўда» Васілішкаўскага раёна (пазней перайменаваны ў калгас імя Леніна).
Узнагароджаны двума ордэнамі Леніна, ордэнам Кастрычніцкай рэвалюцыі, двума ордэнамі «Знак Пашаны», чатырма медалямі ВДНГ СССР, Ганаровымі граматамі Вярхоўнага Савета БССР.
Заслужаны работнік сельскай гаспадаркі БССР (1985).
Памёр у Гродна ў снежні 2020 года.