Аляксандр Віктаравіч Туля
Гаспадарчы дзеяч, «Чалавек года Гродзеншчыны-2022», лаўрэат «Кнігі славы Гродзенскай вобласці» і «Кнігі славы Шчучынскага раёна».
Нарадзіўся 12.01.1968 у вёсцы Завалкі.
Скончыў Дэмбраўскую сярэднюю школу.
У 1991 годзе скончыў Гродзенскі дзяржаўны сельскагаспадарчы інстытут па спецыяльнасці «агранамія».
Працоўную дзейнасць распачаў у калгасе «Россия» Шчучынскага раёна. У 2008 годзе ўзначаліў прадпрыемства, якое на той час называлася сельскагаспадарчы вытворчы кааператыў «Дэмбрава».
У 2011 годзе скончыў Акадэмію кіравання пры прэзідэнце Рэспублікі Беларусь па спецыяльнасці «дзяржаўнае і мясцовае кіраванне».
Па выніках 2021 года быў прызнаны лепшым кіраўніком сельскагаспадарчых прадпрыемстваў Шчучынскага раёна.
«Чалавек года Гродзеншчыны - 2022».
Лаўрэат «Кнігі славы Гродзенскай вобласці» (2023).
Узнагароджаны ордэнам Пашаны і медалём «За працоўныя заслугі».