Іван Рыгоравіч Пяшко
Беларускі пісьменнік і журналіст.
Нарадзіўся 04.12.1941 у вёсцы Ляшчыцы (цяпер – Гродзенскі раён).
У 1958 годзе скончыў Скідзельскую сярэднюю школу №1.
Вучыўся ў ПТВ №7 у Гродне. Працаваў электрыкам.
Скончыў Гродзенскі педагагічны інстытут, настаўнічаў у Шчучынскім раёне.
Скончыў Вышэйшыя курсы сцэнарыстаў і рэжысёраў у Маскве.
З 1984 па 2006 год працаваў намеснікам рэдактара Шчучынскай раённай газеты.
Аўтар кніг прозы «Чырвоная клубніка» (1977), «Марго з Казарэзаў» (1992), «Сцэнарый з сямідзясятых» (1997), «На тым беразе» (2007). У 1993 годзе ў часопісе «Маладосць» апублікаваў аповесць «Дзе логіка». Асобныя творы ўвайшлі ў калектыўныя зборнікі прозы «Радня» (1980), «Вожык смяецца» (1992).
Сябра Саюза беларускіх пісьменнікаў з 1998 года.