Магдалена Рыгораўна Вялічка
Доктар медыцынскіх навук, прафесар.
Нарадзілася 15.02.1950 у вёсцы Даліна Зарэчная (Шчучынскі раён).
Скончыла Гродзенскі медыцынскі інстытут у 1973 годзе.
У 1998 годзе атрымала званне доктара медыцынскіх навук.
З 2002 года – прафесар кафедры фармакалогіі і фізіялогіі факультэта ветэрынарнай медыцыны Гродзенскага дзяржаўнага аграрнага ўніверсітэта.
Аўтар больш чым 200 навуковых манаграфій і публікацый, уладальніца 6 патэнтаў.
Даследуе малекулярныя механізмы рэгуляцыі абмену рэчываў у чалавека і жывёл.
Пад яе кіраўніцтвам абаронена 6 кандыдаціх дысертацый.
Узнагароджана медалём «За працоўную адзнаку».