Аляксандр Эдмундавіч Вярцінскі
Дзяржаўны дзеяч.
Нарадзіўся 27.02.1948 у вёсцы Пашыцы (зараз – Шчучынскі раён).
У 1973 годзе скончыў Гродзенскі педагагічны інстытут.
Працаваў карэктарам Шчучынскай раённай газеты «Савецкая вёска», загадчыкам аддзелу пісем Дзятлаўскай раённай газеты «Перамога», настаўнікам Сарокінскай і Баліцкай школаў Шчучынскага раёна.
У 1975-1978 гадах – дырэктар Біцеўскай школы Шчучынскага раёна.
У 1978 годзе пераязджае ў Смаргонь.
У 1986-1993 гадах – намеснік старшыні Смаргоньскага гарвыканкама.
У 1990 годзе абраны дэпутатам Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь.
У 1995 годзе скончыў Беларускі інстытут правазнаўства.
З 1995 года працаваў у апараце Сакратарыята Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь (Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь).
27.02.2013 года выйшаў у адстаўку.
Суаўтар выданняў «Парламент – Национальное собрание Республики Беларусь», «Кто есть кто в Республике Беларусь».