Уладзімір Уладзіміравіч Хелскі
Педагог, трэнер дзіцячай хакейнай каманды.
Нарадзіўся 06.01.1962 у вёсцы Ваўчкі (зараз – Шчучынскі раён).
Скончыў Орлеўскую сярэднюю школу ў 1979 годзе.
Вучыўся ў Брэсцкім дзяржаўным педагагічным інстытуце.
З 1985 года працуе ў школе настаўнікам фізічнага выхавання.
У 1998 годзе стварыў школьную хакейную каманду «Арляняты», якая двойчы выгравала рэспубліканскі турнір «Золотая шайба» у групе Б.
З 2019 года ўзначальвае ўстанову адукацыі.