Ян Барэль (Jan Borrell) (1867-1943)
Каталіцкі святар, піяр.
Нарадзіўся 16.09.1867 у горадзе Сан Эстэбан дэ Кастэлар (Каталонія).
01.10.1882 уступіў у манаскі ордэн піяраў.
Вывучаў філасофію ў Леоне і тэалогію ў Сан Пэдра дэ Кардэна.
У 1889-1903 гадах выкладаў у розных навучальных установах піяраў у Іспаніі.
У 1903 годзе быў накіраваны ў польскую правінцыю піяраў. З 1903 па 1925 год выконваў абавязкі правінцыяла і рэктара манаскага дому ў Кракаве.
У 1925-1927 гадах быў прафесарам і магістрам навіцыяту ў Кракаве.
У 1927-1933 гадах Ян Барэль разам з навіцыятам знаходзіўся ў Шчучыне, дзе займаўся адраджэнем былога калегіума піяраў. Акрамя таго ён чытаў лекцыі ў Шчучынскай гімназіі і выкладаў англійскую мову ў Гандлёвай школе ў Лідзе.
У Шчучын да Барэля часта прыязджаў Максіміліян Кольбэ, якому айцец Ян дапамагаў у справе выдзялення князем Янам Марыяй Друцкімі-Любецкім зямельнага надзелу са сваіх уладанняў каля Тарэсіна для будаўніцтва кляштарнага комплекса францішканаў (зараз – Непакалянув).
У 1934 годзе Ян Барэль накіраваўся ў Любяшоў (Валынь), дзе пачаў адраджаць яшчэ адзін калегіум былой Літоўскай правінцыі піяраў.
20.10.1943 Ян Барэль падарваўся каля Любяшова на нямецкай міне і памёр ад атрыманых ран.