Тамара Уладзіміраўна Казак
Навуковец, педагог, доктар псіхалагічных навук.
Нарадзілася 31.05.1957 у Орлі (Шчучынскі раён).
У 1985 годзе скончыла Мінскі дзяржаўны педагагічны інстытут імя А.М.Горкага.
У 2000 годзе скончыла аспірантуру пры Беларускім дзяржаўным педагагічным універсітэце імя Максіма Танка.
У 2012 годзе скончыла дактарантуру пры Цвярскім дзяржаўным універсітэце (Расія). Абараніла доктарскую дысертацыю.
Член-карэспандэнт Міжнароднай акадэміі псіхалагічных навук.
Прафесар кафедры інжынернай псіхалогіі і эрганомікі факультэта кампутарнага праектавання Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта інфарматыкі і радыёэлектронікі.
Навуковыя інтарэсы: псіхалогія працы, інжынерная псіхалогія, эрганоміка, сацыяльная псіхалогія.