Іван Якаўлевіч Лепешаў (1924-2014)
Беларускі мовазнавец. Доктар філалагічных навук, прафесар.
Нарадзіўся 23.10.1924 у Іскозах (Дубровенскі раён).
У 1948 годзе скончыў Аршанскі настаўніцкі інстытут, затым працаваў выкладчыкам беларускай мовы ў Свіслацкай школе Гродзенскай вобласці.
Беспадстаўна рэпрасаваны, а пасля рэабілітаваны за адсутнасцю віны, працаваў рознарабочым у лагерах Прыморскага краю (1949-1955).
З 1956 года працаваў настаўнікам беларускай і рускай моў і літаратур у школах Шчучынскага раёна. Завочна скончыў філфак Гродзенскага педагагічнага інстытута і аспірантуру ў Мінскім педінстытуце. Працуючы ў школе, апублікаваў у выдавецтве «Народная асвета» дзве кнігі, напісаў кандыдацкую дысертацыю. Узнагароджаны знакам «Выдатнік народнай асветы».
З 1971 года працаваў ў Гродзенскім педінстытуце спачатку выкладчыкам, затым дацэнтам (1973), прафесарам (1986).
Даследаваў фразеалогію і парэміялогію, мову мастацкай літаратуры, культуру маўлення і стылістыкі. Аўтар 520 навуковых, навукова-метадычных публікацыяў, працы «Литературно-краеведческий кружок», больш як 40 кніг.
Узнагароджаны ордэнам Вялікай Айчыннай вайны II ступені, медалямі «За адвагу», «За баявыя заслугі», «За ўзяцце Кёнігсберга».
Памёр 12.10.2014 у Гродна.