Дзмітрый Іванавіч Самусік
Беларускі навуковец, кандыдат сельскагаспадарчых навук, Заслужаны работнік сельскай гаспадаркі Рэспублікі Беларусь.
Нарадзіўся 01.03.1935 у вёсцы Конна (зараз – Зельвенскі раён).
З 1966 года працаваў старшым навуковым супрацоўнікам Гродзенскай дзяржаўнай абласной сельскагаспадарчай доследнай станцыі.
У 1967 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю.
З 1988 года працаваў на розных пасадах у аддзеле зерневых і зернебабовх культур Гродзенскага занальнага інстытута раслінаводства НАН Беларусі.
Рашэннем Шчучынскага райвыканкама ў 2023 годзе звесткі аб ім занесены ў Кнігу Славы Шчучынскага раёна.