Лідзія Тэрэса Кухтоўна (1940-2023)
Польскі гісторык тэатру, доктар гуманістычных навук, прафесар.
Нарадзілася 10.03.1940 у Шляхтаўшчыне (зараз – вёска Трудавая ў Шчучынскім раёне).
Пасля Другой усясветнай вайны сям'я апынулася ў Польшчы.
У 1962 годзе атрымала ступень магістра польскай філалогіі.
Працавала ва ўніверсітэтах у Торуні і Познані.
У 1965-1969 гадах навучалася ў дактарантуры Інстытута мастацтва Польскай акадэміі навук.
У 1970 годзе атрымала ступень доктара гуманістычных навук.
У 1981-1992 гадах узначальвала кафедру гісторы і тэорыі тэатру Інстытута мастацтва ПАН. З 1993 года – прафесар на кафедры.
Вобласць навуковых інтарэсаў – гісторыя польскага і еўрапейскага тэатру ХХ стагоддзя, вывучэнне біяграфій артыстаў.
Аўтар больш за 250 навуковых прац і публікацый, у тым ліку 5 манаграфій.
Узнагароджана Ордэнам Адраджэння Польшчы.
Памерла 13.04.2023 у Варшаве.