Мойшэ Глэмбоцкі (Бен-Элізер) (1882-1944)
Яўрэйскі журналіст, перакладчык, публіцыст.
Нарадзіўся 06.04.1882 у Шчучыне.
Скончыў знакамітую Мірскую ешыву.
Кар’еру журналіста распачаў у яўрэйскіх выданнях «Хадор» і «Хазман». Пазней супрацоўнічаў з такімі перыёдыкамі, як «Хамеліц», «Хацефіра» і «Дэр юд» (Варшава). У 1904 годзе заручыўся з яўрэйскай пісьменніцай Дворай Барон, але шлюб не адбыўся.
У 1906 годзе эміграваў у ЗША. Рэдагаваў у Нью-Ёрку сіянісцкі тыднёвік на ідышы «Дас юдіше фолк» і часопіс на іўрыце «Шэвелім».
У 1910 годзе вярнуўся ў Еўропу, быў адным з заснавальнікаў «Лодзер моргенблат». Працаваў перакладчыкам у выдавецтвах у Адэсе і Маскве
З 1922 па 1924 год жыў у Германіі ў Франкфурце.
У 1924 годзе эміграваў у Ізраіль, быў адным з рэдактараў найстарэйшай штодзённай ізраільскай газеты «Haarezt».
Памёр 07.08.1944, пахаваны ў Тэль-Авіве.