Яраслаў Львовіч Ліневіч (1932-2024)
Нарадзіўся 16.01.1932 у Беліцы (цяпер – Лідскі раён).
Бацька – палкоўнік расійскай арміі, маці – навагрудская шляхцянка.
Сям'я жыла ў Шчучыне, дзе Яраслаў у 1950 годзе скончыў сярэднюю школу.
У 1958 годзе скончыў Беларускі політэхнічны інстытут.
Працаваў у праектных арганізацыях Віцебска і Мінска.
У 1994-1998 гадах – галоўны архітэктар інстытута «Мінскпраект».
У 2004-2007 гадах – дырэктар «Мінскграда».
Сябра Саюза архітэктараў, старшыня Саюза архітэктараў БССР у 1975-1977 гадах.
Заслужаны архітэктар БССР (1982).
Узнагароджаны ордэнам «Знак Пашаны».
Памёр у Мінску 24.01.2024.