Вацлаў Сідаровіч
Польскі легкаатлет, урач, спецыяліст па спартыўнай медыцыне, доктар медыцынскіх навук, Заслужаны дзеяч спорту.
Нарадзіўся 04.01.1905 у Сабакінцах (зараз – аграгарадок Першамайск).
У 1926 годзе скончыў Гродзенскую гімназію.
У 1933 годзе скончыў медыцынскі факультэт Віленскага ўніверсітэта.
У 1929-1934 гадах неаднаразова быў прызёрам чэмпіянатаў Польшчы ў бегу на сярэднія дыстанцыі. Удзельнічаў у складзе польскай каманды ў міжнародных стартах.
З 1935 года кіраваў спартыўна-медычнай кансультацыяй у Кракаве. У 1937 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю у Ягелонскім універсітэце.
У верасні 1939 года браў удзел у баях Другой сусветнай вайны ў складзе 6-га палка лёгкай артылерыі.
З 1947 годв жыў у Варшаве. Працаваў у Акадэміі фізічнага выхавання, клініцы ўнутраных хвароб Варшаўскага ўніверсітэту. У 1966 годзе абараніў доктарскую дысертацыю ў Кракаўскай медыцынскай Акадэміі.
Забяспечваў медыцынскае суправаджэнне польскіх атлетаў на Алімпійскіх гульнях у 1952, 1960 і 1964 гадах.
Аўтар шматлікіх навуковых і навукова-папулярных публікацый на тэму спартыўнай медыцыны і здаровага ладу жыцця.
Быў адзначаны Кавалерскім і Афіцэрскім Крыжамі Ордэна Адраджэння Польшчы, Залатым і Срэбным Крыжамі Заслугі.
Памёр у Варшаве 05.10.1982.