Уладзімір Аляксеевіч Падалінскі
Беларускі гісторык, кандыдат гістарычных навук.
Нарадзіўся 18.05.1978 у Шчучыне.
У 2000 годзе скончыў гістарычны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.
У 2000-2003 гадах навучаўся ў аспірантуры Інстытута гісторыі НАН Беларусі.
У 2004 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю «Прадстаўніцтва і палітычная пазіцыя Вялікага Княства Літоўскага на вальных сеймах Рэчы Паспалітай у апошняй чвэрці XVI стагоддзя».
З 2004 па 2013 год выкладаў на кафедры эканамічнай гісторыі Беларускага дзяржаўнага эканамічнага ўніверсітэта.
У 2013-2017 гадах – дацэнт кафедры гісторыі БДУ. З 2017 года ўзначаліў кафедру.
Даследуе парламентарызм, прадстаўнічыя інстытуты ўлады і палітычныя эліты Вялікага Княства Літоўскага і Рэчы Паспалітай, сацыяльна-эканамічная гісторыя Беларусі XVI–XVII стст.
Аўтар больш чым 50 навуковых і вучэбна-метадычных работ.