Багдан Конрад Элігард Келес-Краўзэ (1885-1945).
Польскі архітэктар і мастак.
Нарадзіўся 02.01.1885 у вёсцы Ракавічы (зараз – Шчучынскі раён).
З 1894 года жыў у Кіеве, дзе з залатым медалём скончыў класічную гімназію. Навучаўся ў Пецярбургскім універсітэце цывільных інжынераў і Львоўскай політэхніцы.
З 1905 года працягваў адукацыю у Мюнхенскай тэхнічнай вышэйшай школе і Каралеўскай Акадэміі мастацтваў.
У 1911 годзе пачаў працаваць у праектным бюро ў Львове. Пазней працаваў у Вене.
З 1921 года асеў у Любліне, працаваў павятовым архітэктарам.
Падчас Другой усясветнай вайны заснаваў будаўнічую фірму у якой даваў працу і хаваў каля 200 яўрэяў.
Пасля вызвалення Польшчы прымаў актыўны ўдзел у працах па аднаўленні разбуранага Любліна.
Удзельнічаў у камісіі па даследаванні нямецкіх злачынстваў у канцэнтрацыйным лагеры Майданэк.
Адзначаны Бронзавым медалём і Залатым Крыжам заслугі.
Памёр 25.09.1945 у Любліне, пахаваны на могілках па вуліцы Ліпавай.