Віктар Іосіфавіч Будрэвіч
Гаспадарчы і дзяржаўны дзеяч.
Нарадзіўся 11.08.1940 у вёсцы Піляўсі (зараз – Шчучынскі раён).
У 1963 годзе скончыў Гродзенскі сельскагаспадарчы інстытут.
Працоўную дзейнасць распачаў у калгасе «Октябрь» Шчучынскага раёна.
Пасля заканчэння ВНУ працаваў заатэхнікам-селекцыянерам у Ваўкавыскай племянной станцыі.
З 1966 года працуе у Зельвенскім раёне – галоўным заатэхнікам сельгасупраўлення, старшынёй калгасаў.
З 1995 па 2000 год быў старшынёй Зэльвенскага раённага выканаўчага камітэта.
З 2000 па 2005 год – старшыня Зельвенскага райкама прафсаюзаў работнікаў АПК.
Сябра Камуністычнай партыі Беларусі з 1968 па 1991 год. Уваходзіў у склад Гродзенскага абкама КПБ (1981-1984).
Пераможца сацыялістычнага спаборніцтва ў 1973 і 1976 гадах, шматразовы удзельнік ВДНГ.
Узнагароджаны ордэнам «Знак Пашаны» у 1976 годзе.
Звесткі аб ім занесены ў Кнігу Славы Зельвенскага раёна ў 2008 годзе.