Таццяна Іванаўна Хвайніцкая
Беларуская мастачка.
Нарадзілася ў Шчучыне 23.12.1964.
Скончыла 4 класы ў Шчучынскай сярэдняй школе №1, потым вучылася ў сярэдняй мастацкай школе пры Інстытуце імя І. Рэпіна Акадэміі мастацтваў СССР у Ленінградзе (1975-83).
У 1983-86 гадах была мастаком-афарміцелем у розных установах Ленінграда, адначасова наведвала як вольны слухач заняткі ў Інстытуце імя І. Рэпіна.
У 1993 годзе скончыла аддзяленне жывапісу мастацкага факультэта Беларускай акадэміі мастацтваў, працавала ў творчых майстэрнях Міхаіла Савіцкага.
З 1995 года – у Чарнобыльскім дабрачынным фондзе медыкаў, цэнтр якога ў Германіі.
Чалец Беларускага Саюза мастакоў (1995). Жыве ў Мінску.
Працуе ў розных тэхніках (алей, тэмпера, туш, бацік, энкаўстыка), піша партрэты, сюжэтныя кампазіцыі, пейзажы, выконвае вітражы, велікодныя пісанкі. У выставах удзельнічае з 1984 года. Асноўныя творы: палотны «Рамонкі», «Лета», «Аўтапартрэт», «Сон», «Дзяцінства», «Браслаўшчына», «Партрэт скульптара В. Янушкевіча», «Валя»; трыпціх «Мацярынства».
Творы захоўваюцца ў калекцыях у Беларусі, Польшчы, Расіі, Германіі, Італіі, ЗША, Швейцарыі.