Дзежыц Юзаф Альфонсавіч (1921-2000)
Польскі навуковец, доктар сельскагаспадарчых навук, прафесар.
Нарадзіўся 14.03.1921 года ў вёсцы Казулішкі (зараз – Шчучынскі раён).
У 1935-1939 гадах навучаўся ў Шчучынскай гімназіі і педагагічным ліцэі.
У гады Другой усясветнай вайны працаваў настаўнікам. З 1942 года ўдзельнічаў у ваенных акцыях польскіх партызан.
У 1944-1945 гадах працаваў настаўнікам у вёсцы Псярцы.
Летам 1946 года рэпатраваўся ў Польшчу ва Вроцлаў, дзе паступіў у сельскагаспадарчы інстытут на факультэт меліярацыі.
У 1951 годзе атрымаў дыплом магістра і пачаў працаваць выкладчыкам.
У 1973 годзе стаў прафесарам, а ў 1981 годзе быў абраны рэктарам Вроцлаўскай сельскагаспадарчай акадэміі.
Аўтар больш 250 навуковых прац, у тым ліку 45 падручнікаў і манаграфій.
Памёр 22.12.2000.
Пахаваны на Батавіцкіх могілках у Кракаве.