Валянцін Уладзіміравіч Болтач (Валянцін Блакіт) (1938-2000)
Беларускі пісьменнік і журналіст.
Нарадзіўся 07.10.1938 у вёсцы Вострава (зараз – Шчучынскі раён).
Паходзіў з сялянскай сям'і.
Скончыў у 1956 годзе Скідзельскую сярэднюю школу.
У 1966 годзе скончыў завочна Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт.
Працаваў у Шчучынскай, Жалудокскай, Воранаўскай раённых газетах.
З 1968 года – загадчык сектара друку, радыё і тэлебачання Гродзенскага абкама КПБ.
У 1978-1987 годзе працаваў загадчыкам сектара тэлебачання і радыё ЦК КПБ.
З 1987 года – галоўны рэдактар сатырычнага часопіса «Вожык».
Сябра Саюза пісьменнікаў СССР з 1981 года.
Узнагароджаны медалямі.
Памёр 07.12.2007 ў Мінску.