Ежы Леанардавіч Іваноўскі (1876-1965)
Польскі палітык, грамадскі дзеяч, уладальнік сядзібы ў Лябёдцы.
Нарадзіўся 29.01.1876 у Красным Варонежскай губерні.
Скончыў гімназію ў Варшаве (1895) і Тэхналагічны інстытут у Пецярбургу (1901).
У 1901-1903 ггадах – функцыянер Польскай Партыі Сацыялістычнай.
У студзені 1903 года быў арыштаваны. Сасланы на 4 гады ў Наўгародскую губернію.
Па амністыі 1905 года выйшаў на волю, працаваў у ППС у Вільні, зноў быў арыштаваны.
Пасля вызвалення ў 1907 годзе працаваў у Маскве і Пецярбургу ў аддзяленнях British Westinghouse Electric Co.
Чалец праўлення выдавецтва «Загляне сонца і ў наша аконца».
У 1909 годзе выехаў у Кітай, дзе працаваў для таварыства «Siemens-Schuckert» у Манджурыі. Пазней ён з’яўляўся прадстаўніком гэтай фірмы ў Японіі, ЗША і Расіі.
У 1918 годзе вярнуўся на радзіму.
У 1918-1919 гадах – міністр прамысловасці і гандлю ва ўрадзе Ю. Марачэўскага і міністр працы і грамадскага забеспячэння ва ўрадзе I. Падэрэўскага.
3 кастрычніка 1920 года да студзеня 1921 года – дырэктар дэпартамента замежных справаў у Часовай Урадавай Камісіі Сярэдняй Літвы.
У 1930-1935 гадах – сенатар Рэчы Паспалітай.
Падчас Другой усясветнай вайны служыў у Заходнім Войску Польскім ў чыне падпалкоўніка.
Пасьля вайны – дзеяч польскай эміграцыі ў Вялікабрытаніі. Старшыня Лігі Незалежнасці Польшчы.
Памёр 28.03.1965 у Пэнлеі, Вялікабрытанія.
У студзені 2024 года адбылося перапахаванне астанкаў Ежы Іваноўскага на вайсковых могілках у Варшаве.