Альфрэд Тадэвушавіч Шота (1929-2021)
Заслужаны будаўнік БССР. Ганаровы грамадзянін горада Шчучына.
Нарадзіўся 14.09.1929 у Гродна.
У 1930-я гады сям’я перабралася з Гродна ў Лунна (Мастоўскі раён).
Пад час Другой усясветнай вайны ваяваў у складзе 7 батальёна 77 палка пяхоты Арміі Краёвай. Пасля выгнання гітлераўцаў працягваў партызанскую барацьбу.
У 1948 годзе быў арыштаваны органамі НКВД.
Асуджаны на 25 гадоў зняволення.
У 1955 годзе быў вызвалены па амністыі і вярнуўся з Сібіры на радзіму.
Працаваў у будаўнічых арганізацыях.
Узначальваў Шчучынскую МПМК-167.
У 1989 годзе ўдастоены звання Заслужаны будаўнік БССР.
Узнагароджаны ордэнам «Знак Пашаны», ордэнам Працоўнага Чырвонага Сцяга, медалём «За заслугі ў будаўнічай галіне».
У 2007 годзе атрымаў званне «Ганаровы грамадзянін горада Шчучына».
Памёр у Шчучыне 18.08.2021.