Мікалай Віктаравіч Нікалаеў
Беларускі навуковец, доктар філалагічных навук, гісторык.
Нарадзіўся ў Шчучыне 21.02.1955.
У час вучобы на гістарычным факультэце БДУ спецыялізаваўся ў археалогіі. Разам з ленінградцамі пад кіраўніцтвам нястомнай шукальніцы Фрыды Гурэвіч удзельнічаў у раскопках Замкавай гары старажытнага Новагрудка.
З 1978 года жыве ў горадзе над Нявой.
Працаваў у Інстытуце археалогіі АН СССР, удзельнічаў у раскопках Старой Ладагі. Але неўзабаве асноўным месцам працы вучонага стала другая па значнасці бібліятэка краіны, якая насіла імя Салтыкова-Шчадрына.
Кандыдат філалагічных навук (1988).
Доктар філалагічных навук (1997).
Аўтар фундаментальных даследаванняў «Палата кнігапісная», «Кніжная культура Вялікага Княства Літоўскага», «Беларускі Пецярбург» і іншых.
Яго працы друкаваліся ў перыядычных выданнях і зборніках Беларусі, Германіі, Літвы, Польшчы, Расіі.
Адзін з стваральнікаў і кіраўнік Беларускага грамадска-культурнага таварыства ў Санкт-Пецярбургу.